Затрымалі былога сілавіка, галоўнага спецыяліста «Белаграпрамбанку» Алега Ермакова


Байцы ГУБАЗіК пахваліліся ў Telegram затрыманнем былога старшага памочніка пракурора Маскоўскага раёну Менску.

Затрыманы Алег Ермакоў. Кадр з відэа: ГУБАЗіК

Затрыманы Алег Ермакоў на відэа сілавікоў расказвае, што праходзіў службу з 2011 года па 2019-ы, але назва ведамства «зацэнзураваная». Ды «Медыязона» адшукала згадку пра яго на сайце адміністрацыі Маскоўскага раёну Менску: ён быў старшым памочнікам пракурора раёну. Цяпер Ермакоў працуе галоўным спецыялістам дзяржаўнага «Белаграпрамбанку».

Мужчыну затрымалі нібыта за «зліў персанальных звестак» у Telegram-канал «Nexta». Яму пры тым закідаюць зусім іншы артыкул: ч.1 арт. 130 КК РБ – «Распальванне варожасці».

Сілавыя ведамствы практычна штодзень паведамляюць пра чарговыя палітычныя затрыманні, у Telegram-каналах абражаюць затрыманых і здзекуюцца з іх затрымання, а з нядаўняга часу пачалі пісаць, што «перакрэсліваюць» людзей.

Hавiны
Псіхолаг: Сілавікі цяпер на вайне, нават дзяўчына з кветкамі – для іх вораг
2021.11.20 14:00

АА belsat.eu

Стужка навінаў