У Сенаце ЗША прапануюць увесці санкцыі супраць Беларусі за садзейнічанне расейскай агрэсіі


Амерыканскі сенатар з Рэспубліканскай партыі Джэймс Лэнкфард унёс у верхнюю палату Кангрэса ЗША праект «Закона аб адказнасці Беларусі за агрэсію», паведамляе РБК са спасылкай на сайт палітыка.

Дакумент дазволіць уводзіць санкцыі супраць «Беларусі ці любой іншай краіны, якая спрыяе працяглай несправакаванай агрэсіі Расеі ў дачыненні Украіны».

«Беларусь пускае на сваю тэрыторыю тысячы расейскіх вайскоўцаў. ЗША павінны ясна даць зразумець, што да любой краіны, якая падтрымлівае дзеянні Расеі па ўварванні ва Украіну, будуць ужытыя жорсткія эканамічныя і дыпламатычныя санкцыі», – заявіў Лэнкфард.

Адзначаецца, што ў законапраекце «не існуе розніцы» паміж Расеяй і іншымі краінамі, якія «як-небудзь дапамагаюць» ёй у агрэсіі супраць Украіны. Санкцыі будуць уводзіцца за ўдзел у расейскім уварванні на Украіну, размяшчэнне на сваёй тэрыторыі войскаў для ўварвання, пастаўкі зброі, дапамогу расейскай выведцы, перадачу матэрыяльнай, тактычнай ці іншай дапамогі для ажыццяўлення гэтага ўварвання.

  • Раней улады ЗША заяўлялі, што супольныя вучэнні Беларусі і РФ могуць быць выкарыстаныя для нападу на Украіну з поўначы. Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг на мінулым тыдні заявіў, што Расея перакінула ў Беларусь каля 30 тысяч вайскоўцаў. Ён назваў гэта найбуйнейшым разгортваннем войскаў у Беларусі пасля халоднай вайны.
Hавiны
Лукашэнка: «Вайна з Украінай працягнецца максімум 3-4 дні. Там не будзе каму супраць нас ваяваць»
2022.02.06 09:35

РР belsat.eu

Стужка навінаў