У ЕЗ прызналі, што выслалі ліст да Лукашэнкі з тытулам «прэзідэнт»


Прэс-сакратар Еўрапейскай дыпламатычнай службы Петэр Стана ўдакладніў «Белсату», што сапраўды Еўракамісія выслала ліст Лукашэнку з тытулам «прэзідэнт», і ён быў падпісаны старшынёй Еўракамісіі. Але, як падкрэсліваюць у Бруселі, падпісваць ліст САЗ было памылкай, а выкарыстанне выразу «прэзідэнт» не азначае змены пазіцыі Еўразвязу.

Прэс-сакратар Еўрапейскай дыпламатычнай службы Петэр Стана адказаў на ўдакладняючае пытанне «Белсата» пра ліст з подпісам старшыні Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен, у якім Лукашэнку назвалі «прэзідэнт».

«Ліст сапраўды быў накіраваны А. Лукашэнку ў якасці будучага старшыні групы рэгіянальнага супрацоўніцтва СНД.

САЗ, якая брала ўдзел у рассылцы сумесных запрашэнняў, вырашыла выкарыстаць у афіцыйным паштовым адрасе напісанне «прэзідэнт Рэспублікі». Гэта ні ў якім разе не азначае змены пазіцыі ЕЗ, які лічыць, што ў Лукашэнку няма дэмакратычнай легітымнасці.

Ліст заклікаў дапамагчы ўключыць Беларусь у глабальныя намаганні па барацьбе з пандэміяй каронавірусу і нічога не мяняе ў дачыненні да ўстоянай пазіцыі ЕЗ адносна Лукашэнкі і практычных наступстваў, якія гэтая пазіцыя мае для нашых зносін з ім.

Акрамя таго, САЗ прызнае памылку, выкарыстоўваючы подпіс старшыні Камісіі на лісце, які павінен быў падпісаць камісар Кірыякідэс», – паведаміў «Белсату» прэс-сакратар Еўрапейскай дыпламатычнай службы Петэр Стана.

Лукашэнка падчас выступу на УНС заявіў, што старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен у лісце назвала яго прэзідэнтам. Ён падсумаваў: «Я ўдзячны, што яны разумеюць, хто ў доме гаспадар».

Першапачаткова прэс-сакратар Еўрапейскай дыпламатычнай службы Петэр Стана заявіў, што ніякіх лістоў пасля 9 жніўня 2020-га Лукашэнку не дасылалі. У адказ на ТГ «Пул первого» з’явілася фота гэтага ліста. У выніку ў ЕЗ пацвердзілі гэты факт.

Hавiны
«Пул Первого» апублікаваў ліст з подпісам старшыні Еўракамісіі да Лукашэнкі
2021.02.12 12:44

СК belsat.eu

Стужка навінаў