У Беларусі могуць забраць таксама турнір па біятлоне


Біятлон.
Фота: biathlonworld.com

Міжнародны звяз біятланістаў (IBU) надаў этапу Кубка свету ў Беларусі, які мае адбыцца ў 2022 годзе, статус «непацверджаны».

Этап Кубка свету па біятлоне ў спартовым комплексе «Раўбічы» меў адбыцца ў пачатку сакавіка 2022 года. Канчатковае рашэнне прымуць не пазней за верасень.

«Выканаўчы камітэт IBU прыме рашэнне пацверджання або не падзеі не пазней за верасень 2021 года. Зыходзячы з сітуацыі ў Беларусі і перспектываў на гэты момант», – паведамілі ў Міжнародным звязе біятланістаў.

Выканкам пагадзіўся вылучыць федэрацыям дадатковае фінансаванне – € 2 млн.

Hавiны
«Яскравы цвік у імідж мача». Колькі каштавала Беларусі адмена чэмпіянату свету?
2021.01.29 09:06

Нагадаем, што 18 студзеня Міжнародная федэрацыя хакею (IIHF) скасавала правядзенне чэмпіянату свету ў беларускай сталіцы. Першынство мела адбыцца ў Рызе і Менску з 21 траўня да 6 чэрвеня 2021 года.

А 22 студзеня Міжнародны звяз сучаснага пяцібор’я забраў у Беларусі і права правесці чэмпіянат свету ў гэтай галіне.

У кастрычніку 2020 года ў Беларусі забралі таксама Сусветную шахматную алімпіяду (у снежні яе перадалі Расеі).

МГ, belsat.eu

Стужка навінаў