Паўафіцыйны тэлеграм-канал «Пул Первого» апублікаваў нядаўні ліст ад Урзулі фон дэр Ляен да Аляксандра Лукашэнкі.
Ліст за 22 студзеня падпісалі старшыня Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен і генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі здароўя Тэдрас Гебрэесус.
Ліст датычыць супрацы ў справе барацьбы з каронавірусам. Уверсе ліста змешчаны зварот: «Вашая Эксцэленцыя, спадар Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Беларусі».
Падчас выступу на УНС 11 лютага Лукашэнка заявіў, што старшыня Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен у нейкім нядаўнім лісце назвала яго прэзідэнтам: «Я ўдзячны, што яны разумеюць, хто ў доме гаспадар».
Прэс-сакратар Еўрапейскай дыпламатычнай службы Пэтэр Стана заявіў, што ніякіх лістоў пасля 9 жніўня 2020 года Лукашэнку не дасылалі. Летась 18 чэрвеня яму накіравалі ліст з нагоды пераносу саміту «Усходняга партнёрства» праз пандэмію. Такія ж атрымалі і лідары пяці іншых краінаў – чальцоў арганізацыі.
Таксама ў адказе заўважаюць, што пасля выбараў, якія «не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі», Лукашэнка пазбаўлены дэмакратычнай легітымнасці.
МГ, belsat.eu