У пятніцу 12 лютага ў Беларусі зноў абвешчаны памаранчавы ўзровень небяспекі праз неспрыяльнае надвор’е. Пра гэта паведамляе сайт Белгідрамету.
На ўсходзе краіны чакаецца моцны снег, мяцеліца, на дарогах – снежныя заносы. Уначы на ўсходзе, а раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі – узмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с.
Агулам будзе хмарна. У многіх раёнах – снег, месцамі – мяцеліца. На асобных участках дарог – галалёдзіца. Вецер на большай частцы тэрыторыі моцны парывісты. Тэмпература паветра максімальная ўдзень – 10–15 градусаў марозу.
Надалей чакаюцца складаныя ўмовы надвор’я.
13 лютага будзе хмарна, удзень – з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі чакаецца снег, мяцеліца. Уначы і раніцай на паўднёвым усходзе краіны пройдзе моцны снег, на дарогах – снежныя заносы. Вецер парывісты, у многіх раёнах – моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы – ад 13 да 18 ніжэй за нуль, удзень – 7–14 градусаў марозу, на паўднёвым захадзе яна складзе – 3…- 6 °С.
14 лютага таксама хмарна з праясненнямі. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны – кароткачасовы снег. Вецер парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 5 °С на захадзе да мінус 17 °С на ўсходзе Беларусі, удзень тэмпература складзе – 5…- 11 °С, у заходніх раёнах – 1–4 ніжэй за нуль.
МГ, belsat.eu