Марыю Калеснікаву вінавацяць у кіраванні экстрэмісцкім фармаваннем

Марыя Калеснікава. Скрыншот

Чальца прэзідыуму Каардынацыйнай рады Марыю Калеснікаву вінавацяць паводле двух новых артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Пра гэта паведамляе каманда Віктара Бабарыкі.

Марыі Калеснікавай, як раней ейнаму адвакату і таксама сябру прэзідыуму КР Максіму Знаку, выставілі новыя абвінавачанні. Гэтым разам ёй закідаюць змову з мэтаю захапіць дзяржаўную ўладу неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК) ды стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіравання ім (ч. 1 арт. 361-1 КК).

Неймаверная Марыя Калеснікава: «Я іду да канца і я заўсёды буду ў Беларусі»

Летась 7 верасня Калеснікаву затрымалі сілавікі і паспрабавалі вывезці з Беларусі. На беларуска-ўкраінскай мяжы сябра Каардынацыйнай рады парвала свой пашпарт, таму яе вярнулі ў Менск.

Яшчэ ў верасні Марыі Калеснікавай выставілі абвінавачанне ў публічных закліках да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы (ч. 3 арт. 361 КК).

Чарговага адваката Калеснікавай хочуць пазбавіць ліцэнзіі

МГ, belsat.eu

Hавiны