З’явілася магчымасць рабіць грашовыя пераводы ў СІЗА-1 праз інтэрнэт-банкінг


СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага. Менск, Беларусь.
Фота: Яндекс

Раней у СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску пераводы дасылаць можна было толькі з пошты, а цяпер дапамагаць вязням стала прасцей, паведамляе «Вясна».

«У Беларусі колькасць палітычных зняволеных павялічваецца амаль штодзённа. На жаль, у сваякоў не заўсёды атрымліваецца карыстацца ўсімі магчымымі спосабамі падтрымкі вязняў: ім блакуюць ліставанне, пазбаўляюць перадач, не дазваляюць замаўляць кнігі і абмяжоўваюць у падпісках на незалежныя газеты і часопісы. Адзінае, што застаецца – грашовыя пераводы. Бо на атрыманыя грошы ён зможа замовіць у турэмнай краме прадукты харчавання, прадметы першай неабходнасці, прысмакі, канверты, паперу і іншыя неабходныя яму рэчы», – падкрэсліваюць праваабаронцы.

Рэквізіты для пераводаў на «Валадарку»:

IBAN: BY52BAPB36429197000200000000

BIC: BAPBBY2X

УНП: 100744291

Дадаткова трэба будзе пазначыць адрас утрымання зняволенага(-ай) (СІЗА-1, 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2), яго/яе імя і прозвішча, вашыя імя і прозвішча, суму, якую жадаеце перавесці.

Грошы даходзяць на працягу некалькіх сутак. Зняволены праз некалькі дзён пасля пераводу атрымлівае ад супрацоўніка бухгалтэрыі квітанцыю: на адным баку паказана хто даслаў грошы, а на іншым – спіс прыходу, расходу і ўсе атаваркі. Вязень распісваецца ў ім, і з таго моманту можа выкарыстоўваць гэтыя грошы пры атаварцы. Сума, якая можа знаходзіцца на рахунку затрыманага ў ізалятары і якую можна выкарыстоўваць, не абмежаваная. Зняволены будзе ведаць, хто падтрымаў яго, бо пры пераводзе грошай паказваюцца рэквізіты адпраўніка.

Але грашовыя пераводы асуджаным да пазбаўлення волі цяпер могуць перасылаць толькі іх сваякі. У следчых ізалятарах і турмах вязні могуць атрымліваць пераводы ад любога чалавека.

Hавiны
«Дзеля дзяцей, якія сядзяць за кратамі». Жыхарка Нідэрландаў дапамагае беларускім палітвязням
2021.12.24 13:53

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў