Вывад міратворцаў АДКБ з Казахстану пачнецца праз два дні


Выводзіць міратворцаў АДКБ з Казахстану будуць паэтапна і распачнуць праз два дні. Пра гэта паведаміў Касым-Жамарт Такаеў на паседжанні парламенту, піша Zerkalo.io.

Такаеў падкрэсліў, што асноўная місія міратворцаў АДКБ паспяхова завершаная. Чакаецца, што вывад войскаў з Казахстану зойме не больш за 10 дзён.

Hавiны
«Belarus Security Blog»: Войскі АДКБ у Казахстан увялі з парушэннем міжнародных пагадненняў
2022.01.11 14:10

6 студзеня на фоне масавых пратэстаў прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў папрасіў кіраўнікоў дзяржаваў АДКБ паспрыяць пераадоленню «тэрарыстычнай пагрозы». Рада АДКБ прыняла рашэнне накіраваць у Казахстан міратворчыя сілы, у склад якіх увайшлі вайскоўцы Расеі, Беларусі, Арменіі, Таджыкістану і Кыргызстану.

З Беларусі ў Казахстан паляцела міратворчая рота са складу 103 паветрана-дэсантнай брыгады ССА. Паводле афіцыйных паведамленняў, беларускія вайскоўцы ахоўваюць ваенныя, дзяржаўныя і сацыяльна значныя аб’екты ў Алматы і прылеглых раёнах, у тым ліку, ваенны аэрадром «Жетыген».

 

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў