«Вясна»: У Менску і Барысаве затрымалі актывістаў


Праваабаронцы «Вясны» паведамілі, што ў Менску 12 студзеня супрацоўнікамі МУС быў затрыманы грамадскі актывіст Антось Жылко.

“Як паспеў паведаміць знаёмым сам актывіст, сілавікі прыйшлі да яго ў балаклавах. У кватэры з ім таксама была Наталля Пухава. Як кажа Антось, яе таксама затрымліваюць”, – паведамілі праваабаронцы.

Таксама стала вядома пра затрыманне праваабаронцы з Барысава Алега Мацкевіча. Паведамляецца, што ў ягоным доме адбыўся ператрус. У выніку ператрусу канфіскаваная ўся тэхніка. Дзе цяпер Алег Мацкевіч, пакуль не вядома.

Праваабаронцы ўдакладняюць, на якіх падставах затрымалі актывістаў.

Артыкулы
«Каханне дапамагае нават там»: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна – год за кратамі
2022.01.12 15:19

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў