У менскім аэрапорце затрымалі экс-мэра Стаўрапалю з фальшывым пашпартам


У аэрапорце Менску 10 студзеня затрымалі былога кіраўніка адміністрацыі расейскага Стаўрапалю Ігара Бястужага. Як паведаміў памежны камітэт, мужчына хацеў скарыстацца фальшывым пашпартам, каб выехаць за мяжу. У Расеі яго асудзілі на 9 гадоў за хабар.

Былы мэр Стаўрапалю збіраўся вылецець з Менску ў Стамбул. Падчас праходжання памежнага кантролю ён паказаў памежнікам расейскі пашпарт з прыкметамі падробкі.

Высветлілася, што Ігар Бястужы меў пры сабе сапраўдны пашпарт грамадзяніна РФ, аднак ім не скарыстаўся, бо меў забарону на выезд з Расеі, дзе ў 2014 годзе яму прысудзілі 9 гадоў калоніі паводле абвінавачання ў хабары. Пасля ўмоўна-датэрміновага вызвалення былы чыноўнік спадзяваўся выехаць за мяжу, але быў затрыманы беларускімі памежнымі службамі.

Паведамляецца, што ў дачыненні затрыманага распачатая крымінальная справа за падробку дакументаў (арт. 380 КК РБ). Бястужага перадалі супрацоўнікам Следчага камітэту.

Hавiны
З Анжалікі Агурбаш спаганяюць праз суд 82 тысячы долараў – за футры «Белкаапсаюзу»
2022.01.12 12:13

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў