Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Літвы


Падчас сустрэчы абмяркоўвалася спыненне транзіту прадукцыі прадпрыемстваў пад санкцыямі праз тэрыторыю Літвы і дапамога рэлакантам, паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Офісу Святланы Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам.
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Сустрэча Святланы Ціханоўскай з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам праходзіла ў прэзідэнцкім палацы ў Вільні.

Ціханоўская падзякавала Наўседу і ўраду Літвы за падтрыманне беларускіх рэлакантаў, незалежных медыяў, арганізацыяў і бізнесаў, якія пераехалі і працягваюць працу ў Літве.

Ціханоўская і Наўседа дамовіліся працягнуць каардынацыю дзеянняў у пытанні ціску на рэжым. Абодва пагадзіліся, што важна закрыць шчыліны ў санкцыях і знайсці спосаб спыніць транзіт санкцыйных прадуктаў праз балтыйскія краіны. Вядома, што цяпер Еўразвяз распрацоўвае шосты пакет санкцыяў.

Таксама беларуская лідарка і прэзідэнт Літвы абмеркавалі супольныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да году Францыска Скарыны – у 2022 годзе адзначаецца 500 гадоў ад пачатку друку ў ВКЛ.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў