Крымінальная справа супраць мастака Алеся Пушкіна накіраваная ў суд


На сайце Генеральнай пракуратуры Беларусі з’явілася інфармацыя пра накіраванне крымінальнай справы супраць Алеся Пушкіна ў суд.

Беларускі мастак Алесь Пушкін быў затрыманы 30 сакавіка ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласці супрацоўнікамі МУС.

Затрыманню папярэднічала завядзенне 26 сакавіка пракуратурай Горадні крымінальнай справы ў дачыненні яго, а таксама кіраўніка прыватнай установы «Цэнтр гарадскога жыцця» Паўла Мажэйкі і іншых асобаў «за здзяйсненне наўмысных дзеянняў, скіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму» паводле ч. 3 арт. 130 КК РБ («Распальванне варожасці»).

Артыкулы
Палацы, святыні і памяць пра вайну: 8 аб’ектаў, якія рэстаўраваў мастак Алесь Пушкін
2021.12.27 14:05

Падставай для крымінальнай справы стала размяшчэнне на выставе, якая праходзіла ў памяшканні ўстановы «Цэнтр гарадскога жыцця» 19 сакавіка, партрэта Яўгена Жыхара з аўтаматам на плячы аўтарства мастака Алеся Пушкіна.

Цяпер Алеся Пушкіна абвінавачваюць паводле двух артыкулаў: ч. 3 арт. 130 КК – «Распальванне варожасці» і арт. 370 – «Здзек з дзяржаўных сімвалаў».

Паводле абвінавачання, Пушкін «учыніў дзеянні, накіраваныя на прапаганду нацызму і дзейнасці беларускіх калабарацыянісцкіх арганізацыяў». Прапаганду ўгледзелі ў партрэтах Міхаіла Вітушкі, Усевалада Родзькі і Яўгена Жыхара, напісаных мастаком.

Артыкулы
Новы паварот у справе мастака Алеся Пушкіна: правяраюць ягоныя працы, створаныя напрыканцы 90-х гадоў
2021.10.30 14:27

Генеральная пракуратура сцвярджае, што «героі Алеся Пушкіна ў гады Другой сусветнай вайны выконвалі, а таксама наўмысна спрыялі выкананню загадаў нацысцкіх структураў і арганізацыяў, прызнаных злачыннымі выракам Міжнароднага вайсковага трыбуналу», а «абвінавачаны імкнуўся прыдаць забыццю ўрокі разбуральнай вайны».

Таксама бок абвінавачання кажа, што ў перыяд з 21 да 24 сакавіка 2021 года Пушкін у Кіеве падчас свайго перформансу здзекаваўся з дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.

Меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту намеснік генеральнага пракурора пакінуў Пушкіну без змяненняў. Беларускія праваабаронцы прызналі Алеся Пушкіна палітвязнем.

ГГ, belsat.eu

 

Стужка навінаў