Frontex: летась мяжу Беларусі з Еўразвязам незаконна пераходзілі амаль 8 тысяч разоў


У 2021 годзе памежнікі зафіксавалі 7915 выпадкаў незаконнага перасячэння мяжы ЕЗ з Беларуссю, паведамляецца ў дакладзе Еўрапейскага агенцтва памежнай і берагавой аховы Frontex.

Колькасць нелегальных перасячэнняў у параўнанні з 2020 годам павялічылася ў 10 разоў. Пік колькасці парушэнняў прыйшоўся на другую палову 2021 году, калі міграцыйны ціск на межы ЕЗ перанёсся з літоўскага накірунку на латвійскі і польскі.

Паводле дадзеных Frontex, у 2021 годзе колькасць незаконных пераходаў мяжы Еўразвязу на ўсіх кірунках дасягнула найвышэйшага ўзроўню ад 2017 году. Летась было зафіксавана 196 тысяч выпадкаў парушэння мяжы. Гэта на 57% больш за паказнік 2020 году і на 36% – за паказнік 2019-га.

Артыкулы
У Польшчы будуць судзіць палітуцекача з Беларусі, які пераплыў Буг, ратуючыся ад пераследу
2022.01.11 21:08

Большасць незаконных перасячэнняў мяжы прыпадае на цэнтральны міжземнаморскі маршрут – 65 тысяч.

Затрыманыя, галоўным чынам, былі выхадцамі з Сірыі, Тунісу, Марока, Алжыру і Афганістану.

Hавiны
Міграцыйны крызіс. Хроніка галоўных падзеяў
2021.11.17 07:30

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў