Беларускага анархіста вызвалілі з-пад варты ў Маскве


Андрэй Казіміраў.
Фота: Вясна

Адвакат Андрэя Казімірава паведаміў, што хлопец адпушчаны 10 студзеня з прычыны «заканчэння гранічнага тэрміну ўтрымання пад вартай – 12 месяцаў», перадае «Новая газета».

Казімірава параніла гумовай куляй на адной з акцыяў пратэсту ў Менску, пазней ён быў затрыманы і збіты. З хлопца ўзялі пісьмовую заяву аб тым, што ён не мае прэтэнзіяў да сілавікоў, пасля чаго адпусцілі. Ён з’ехаў у Расею, дзе быў затрыманы 14 студзеня мінулага года.

Паводле ч. 2 арт. 293 КК РБ (удзел у «масавых беспарадках») Казімірову пагражае да 8 гадоў калоніі на радзіме. Крымінальная справа была заведзеная пасля пратэстаў супраць фальсіфікацыяў на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі.

Hавiны
Расея экстрадуе ў Беларусь яшчэ аднаго актывіста насуперак рашэнню Еўрапейскага суду правоў чалавека
2021.07.29 17:44

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў