Аляксандр Мілінкевіч: Трэба выкарыстаць усе спробы ціску на ўлады Беларусі


На канферэнцыі “Ваеннае становішча ў Беларусі?” палітык распавёў сваё бачанне санкцыяў для ўладаў Беларусі.

Лідар руху “За свабоду!” падкрэсліў, што “з уладаю сапраўды трэба вельмі жорстка паступаць і выкарыстаць усе спосабы ціску: і дыпламатычныя, і палітычныя, і эканамічныя, хаця з апошнімі трэба быць асцярожнымі, бо яны могуць ударыць у простых людзей”.

Палітык перасцерагае перад ізаляцыяй краіны, у выніку якой, на ягонае меркаванне, Беларусь можа нават страціць суверэнітэт.

Нагадаем, што 12 студзеня на паседжанні Рады Еўропы Ежы Бузэк выступіў за спрашчэнне працэдуры атрымання візаў для простых грамадзянаў і ўвядзенне санкцыяў для шэрагу чыноўнікаў. Пры гэтым ён адзначыў неабходнасць дапамогі няўрадавым арганізацыям, фінансавага падтрымання выключаных паводле палітычных матываў студэнтаў.

Кіраўнік Еўрапарламенту заклікаў да правядзення ў Беларусі паўторных выбараў. Ён таксама прапанаваў выключыць Беларусь з міжнародных спартовых спаборніцтваў, такіх, як алімпіяда і Кубак свету.

belsat.eu

Стужка навінаў