У Менску затрымалі анархіста за графіці


Міліцыянты ў Менску затрымалі актывіста анархісцкага руху, якога раней абвінавачвалі ў адміністрацыйным правапарушэнні. Гэтым разам супраць юнака завялі крымінальную справу.

Яшчэ ў чэрвені супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух актывістаў анархісцкага руху. Адзін з іх Андрэй Чэпік. Абодвух хлопцаў затрымалі і да суда некалькі дзён утрымлівалі ў ЦІП. Тады актывістаў абвінавацілі паводле арт. 17.11 КаАП – «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую ​​дзейнасць».

Hавiны
Суд над Паліенкам адклалі: захварэў суддзя
2019.09.25 11:56

Аднак пасля разгляду матэрыялаў справы суд палічыў, што віна хлопцаў не даказаная, і накіраваў пратаколы на дапрацоўку. Пазней справа была спыненая. Але 29 верасня аднаго з актывістаў затрымалі каля яго дома і адвезлі ў РУУС. Міліцыянты завялі на юнака крымінальную справу паводле артыкулу 341 КК РБ (Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці). Яму інкрымінуюць нанясенне графіці.

Пакаранне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае грамадскія працы, штраф, або арышт на тэрмін да трох месяцаў.

Абноўлена
«Пагражалі пасадзіць на бутэльку. Акуналі галавой ва ўнітаз»: пад Берасцем «зачысцілі» лагер анархістаў
2019.04.22 09:07

СК belsat.eu

Стужка навінаў