Белсатаўцы пішуць палітвязням. Далучайся!


Сёлетнія Каляды і Новы год не ўсе сустракаюць дома разам з сям’ёй. 12 чалавек, прызнаныя праваабаронцамі палітвязнямі ды асуджанымі не справядліва, у гэтыя дні застаюцца за калючым дротам. Журналісты і вядоўцы “Белсату” накіроўваюць святочныя паштоўкі зняволеным.

Мы заклікаем кожнага далучыцца да нашай акцыі: адрасы палітзняволеных можна знайсці ў раздзеле “Вязні сумлення”, паштоўку – у найбліжэйшым шапіку.

{movie}Аліна Коўшык: Напішы палітвязням! |left|8323{/movie} {movie}Вольга Гардзейчык: Падтрымайма палітвязняў! |left|8324{/movie}

Паштоўкаю не дапаможаш палітвязню выйсці на свабоду, але лісты з цёплымі словамі – гэта магутнае маральнае падтрыманне для палітвязняў, якіх усяляк спрабуюць ізаляваць і пераканаць у тым, што на іх забыліся на волі.

Далучайся!

belsat.eu

Стужка навінаў