Пра што марыць Антон Сурапін?


У інтэрнэце з’явіўся фільм, прысвечаны рэпрэсаванаму журналісту-фатографу, – «Мара Антона Сурапіна».{movie}Фільм “Мара Антона Сурапіна”|left|8280{/movie}

Антон быў стваральнікам сайту «bnp.by» («Belarus News Photo»), дзе адным з першых апублікаваў здымкі «плюшавага дэсанту».

Гісторыя з размяшчэннем фатаграфій плюшавых мядзведзікаў, якіх скінулі з шведскага самалёта, сталася адною з самых скандальных у 2012 годзе і фатальным чынам адбілася на лёсе маладога журналіста. Пасля публікацыі студэнт Інстытуту журналістыкі БДУ апынуўся ў руках КДБ.

Хлопца затрымалі 13 ліпеня 2012 года ў менскай кватэры і змясцілі ў СІЗА КДБ – «амерыканку». Афіцыйных звестак пра тое, што Антону выставілі абвінавачанне, не было колькі тыдняў. Тым не менш, праваабаронцы агучвалі думку, што журналіста вінавацяць у спрыянні незаконнаму мінанню мяжы.

У канцы ліпеня 2012 года некалькі дзён запар адвакат Сурапіна не мог дамагчыся сустрэчы з падабаронным у СІЗА КДБ, што нагадвала брутальную сітуацыю з недапусканнем адвакатаў да вязняў Плошчы–2010.

7 жніўня 2012-га журналісту выставілі нарэшце афіцыйнае абвінавачанне ў “спрыянні ў нелегальным пераходзе дзяржаўнай мяжы”. 17 жніўня Антона выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Паводле spring96.org

Стужка навінаў