Топ-5 самых незвычайных твораў пра Пуціна


Асуджаны расейскі актывіст Леанід Развазжаеў напісаў за кратамі верш пра сустрэчу з Пуціным.{movie}Развазжаеў у СІЗА чытае верш пра Пуціна|left|8261{/movie}

Леанід Развазжаеў – актывіст апазіцыйнага «Левага фронту». Улады Расеі абвінавацілі яго ў рыхтаванні масавых закалотаў на грошы грузінскіх бізнесоўцаў. Абвінавачанне выставілі пасля паказу каналам НТВ фільму «Анатомія страху–2». Развазжаеў з’ехаў ва Украіну, дзе яго затрымалі і, як сцвярджае актывіст, катавалі. Пасля таго, як Развазжаева перадалі расейскаму боку, яго абвінавацілі ў незаконным мінанні расейска-ўкраінскай мяжы і ў крадзяжы футравых шапак, які адбыўся ажно ў 1997 годзе.

22 снежня адвакат апазіцыянера паведаміў, што зняволены знік на шляху ў Іркуцк, куды яго этапавалі. Пазней высветлілася, што актывіста давезлі толькі да Чэлябінску. Менавіта ў СІЗА гэтага гораду Развазжаеў напісаў паэтычны твор, натхніўшыся асобаю Уладзіміра Пуціна.

У вершы распавядаецца пра тое,{movie}Песня «Такого, как Путин» у выкананні музычнага гурта «Поющие вместе»|left|8262{/movie} як Пуцін прыйшоў у камеру апазіцыянера. Прэзідэнт запытаў Развазжаева, ці любіць той Расею. У адказ актывіст «Левага фронту» пацікавіўся, чаму Пуцін дрэнна кіруе краінаю. Пасля такога пытання кіраўнік Расеі знік.

«Не ответил на это мне Путин,

Промолчав, он вскоре исчез.

Я надеюсь, сошлись мы с ним в сути.

Был я в камере с ним, а теперь снова без», – напісаў Развазжаеў.

Уладзіміру Пуціну прысвячаюць не толькі вершы і песні, але і кароткія відэаролікі ды дакументальныя фільмы, плакаты, шаржы і нават анекдоты. Расейскі прэзідэнт – {movie}«Спасибо тебе, Боже, за Владимира» ў выкананні Талібджана Курбанханава|left|8263{/movie}аб’ект масавай творчасці з 2002 года. Тады выйшла песня «Такого, как Путин» у выкананні музычнага гурта «Поющие вместе». Гэты твор нават пераклалі на англійскую мову, каб ствараць пазітыўны вобраз Пуціна і прапагандаваць ягоную асобу за межамі Расеі.

Талібджан Курбанханаў з Таджыкістану праславіўся ў Расеі, дзякуючы сваім одам Уладзіміру Уладзіміравічу. Ягоны першы твор «ВВП» кажа пра Пуціна, які «ўзняў Расею і ўсё больш развівае». Крыху пазней Курбанханаў прэзентаваў новы хіт пад назваю «Спасибо тебе, Боже, за Владимира». Як адзначае сам аўтар песень, усе вершы ён складае шчыра, ад усяго сэрца.

Са знакамітых музыкаў пра Пуціна пісаў і спяваў Андрэй Макарэвіч – легендарны расейскі рокер і саліст гурта «Машина времени». Летась спявак выканаў песню «К нам в Холуёво приезжает Путин». {movie}Андрэй Макарэвіч: «К нам в Холуёво приезжает Путин»|left|8264{/movie}Яшчэ адзін легендарны музыка і артыст, фронтмэн гурта «ДДТ» Юрый Шаўчук прысвяціў Пуціну сваю песню «Ночная пьеса».

Творы ў гонар кіраўніка дзяржавы пішуць і звычайныя расейцы. У кастрычніку 2006 года часопіс «Esquire» апублікаваў цэлую падборку вершаваных радкоў, натхнёных вобразам Пуціна.

«Вы к женщинам всем обратились: рожайте!

Поскольку быть матерью – это почет,

И вовсе карьеру свою не бросайте –

Рабочее место пока подождет», – напісала, да прыкладу, настаўніца Ала Шчарбакова з Самарскай вобласці.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў