Фестываль кулачных баёў у Перу


Ніякай абароны для цела, ні пальчатак, ні шлемаў – удзельнікі выходзяць на двубоі з голымі рукамі і змагаюцца, пакуль хтосьці не паваліцца.

Кожны год фестываль у Чумбівількасе (Chumbivilcas) збірае сотні ўдзельнікаў. Паводле мясцовых жыхароў, баі здымаюць стрэс і дапамагаюць спыніць сваркі, якія назбіраліся цягам года. На баруканне выходзяць былыя каханыя, гандляры ды іхныя падманутыя кліенты і проста тыя, чые адносіны за год пагоршыліся. Пасля бойкі яны маюць забыцца на крыўды і дараваць суперніку. {movie}Кулачныя баі ў Перу|right|8258{/movie}

За баямі сочаць суддзі, узброеныя скуранымі пугамі на выпадак, калі ўдзельнікі парушаць правілы, напрыклад, будуць біць ляжачага. У выніку самі рэферы ўвязваюцца ў бойку куды часцей за некаторых удзельнікаў.

belsat.eu

Стужка навінаў