Завочнікаў будуць размяркоўваць


У Беларусі распрацавалі Кодэкс аб адукацыі.
 
Паводле новаўвядзенняў, выпускнікоў, якія адвучыліся больш за палову тэрміну на дзённым аддзяленні, а пасля перавяліся на завочнае, універсітэт будзе размяркоўваць. Калі малады спецыяліст адмовіцца, ён мусіць выплаціць дзяржаве выдаткі на навучанне.
 
Паводле дарадцы міністра адукацыі Віктара Іўчанкава, Кодэкс сістэматызаваў адукацыйны працэс. “Магчыма, некаторыя новыя захады могуць падасца жорсткімі, але кодэкс падкрэслівае сур’ёзнасць атрымання адукацыі. Нельга ўспрымаць яе як бясплатны падарунак ад дзяржавы. Не хадзіць на заняткі, не адпрацоўваць размеркаванне. Такія настроі ў грамадстве шкодныя, іх трэба абрываць”.
 
Праваабаронцы называюць працэс размеркавання неэфектыўнымі захадамі ды нават рабствам. Зміцер Чарных мяркуе, што дзейнічаць будуць паводле наступнай схемы: “Пайшоў на акцыю апазіцыі, адседзеў 10–15 сутак, быў адлічаны? Плаці дзяржаве за тыя два, тры, чатыры гады, якія яна цябе вучыла бясплатна. І за мяжу паводле праграмы Каліноўскага ўжо ніхто не з’едзе: проста не выпусцяць, як віннага беларускаму бюджэту”.
 
Прыняцце новага Кодэксу аб адукацыі запланаванае на восеньскую сесію парламенту.
 
belsat.eu

Стужка навінаў