Чацвёрты Калядны фэст сабраў аншлаг у клубе “Re:public”


Каляды – свята сямейнае, але дадаткова яго можна адзначыць і ў коле сяброў – з гучнымі песнямі і народнымі танцамі. У Менскім клубе “Рэпаблік” прайшоў канцэрт пад назваю „Калядны фэст”. На сцэне калядавалі гурты “Znich” і “Стары Ольса”, публіка ж была разнашэрсная.

ЗМІЦЕР САСНОЎСКІ, СУАРГАНІЗАТАР «КАЛЯДНАГА ФЭСТУ»:
“Няшмат святаў, якія аб’ядноўваюць усіх: і расейскамоўных, і беларускамоўных, і вернікаў розных канфесіяў, і палітычных поглядаў. Напрыклад, сёння тут прысутнічае палкоўнік Макей”. {movie}Агляд падзеяў культуры (26.12.2012)|right|8241{/movie}

Калядны фэст прайшоў ужо чацвёрты раз. Паводле арганізатараў, гэта не толькі святкаванне Калядаў, але і справаздача з развіцця фальклорнае музыкі за мінулы год. Калі меркаваць паводле колькасці наведнікаў, якія прыйшлі адзначыць гэтыя Каляды ў “Рэпаблік”, налета можна чакаць юбілейнага, пятага фестывалю.

Іншыя тэмы: у Менску правялі беларускамоўны ранішнік для дзяцей і дарослых. У Шанхаі затанчылі калядны “Gangnam style”.

belsat.eu

Стужка навінаў