Міністэрства юстыцыі стварыла “чорны спіс” СМІ


Існаванне медыяў, якія ў яго трапілі, пад пытаннем.

Міністэрства інфармацыі мае спіс выданняў, да якіх, на думку Міністэрства юстыцыі, трэба ўжыць санкцыі. Паводле беларускага заканадаўства, самыя жорсткія санкцыі да СМІ – прыпыніць выхад выдання або закрыць яго.

Якія медыі ўваходзяць у спіс, чыноўнікі пакуль не паведамляюць. На інтэрнэт-старонцы міністэрства паведамляецца, што караць СМІ будуць за “фармаванне ў грамадстве негатыўнага стаўлення да органаў дзяржаўнай улады і праваахоўнай сістэмы”.

Намеснік старшыні БАЖ, юрыст Андрэй Бастунец адзначае, што пасля таго, як “разабраліся” з вядоўцам АНТ Сяргеем Дарафеевым і “Аўтарадыё”, гэты крок быў прадказальны. “Што гэта за выданні, я здагадваюся, але называць іх не буду, каб не напружваць сітуацыі”, – сказаў ён.

“Тэндэнцыйна”, на меркаванне Міністэрства юстыцыі, у медыях падаецца інфармацыя пра ўмовы ўтрымання зняволеных экс-кандыдатаў на прэзідэнцтва ды іхных паплечнікаў. Матэрыялы на гэтую тэму друкавалі шматлікія выданні, у тым ліку і расейскія, распаўсюд якіх у Беларусі ўзгоднены з уладамі.

belsat.eu

Стужка навінаў