117-ы дзень дзень пратэстаў. Галоўнае

Паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі працягваюцца 117 дзён. Штодня адбываюцца буйныя акцыі салідарнасці, невялікія пікеты, а таксама суды над пратэстоўцамі. Улады працягваюць пераследаваць беларусаў, рэпрэсуючы і распачынаючы крымінальныя справы.

5 гадоў зняволяння за знятую з сілавіка балаклаву

Суд над беларускай з швейцарскім пашпартам пачаўся сёння ў Менску. Пакуль прысуду Наталлі Хершэ не вынеслі. Жанчыну вінавацяць у тым, што яна нібыта нанесла фізічную шкоду міліцыянту падчас затрымання на жаночым маршы ў верасні. Зняла ягоную балаклаву ды падрапала твар.

У Менску судзяць грамадзянку Швейцарыі. Ёй пагражае да 5 гадоў турмы

10 содняў арышту прысудзілі каталіцкаму святару з Расонаў Вячаславу Барку

Суд над ксяндзом пачаўся першага снежня за тое, што на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы ён размясціў плакат Уладзіміра Цэслера.

«Я размясціў мастацкі твор славутага мастака Цэслера «Стоп лукашызм», я не размяшчаў нямецкае фашыстоўскае свастыкі. Я размясціў гэты плакат, паказваючы свой пратэст супраць гвалту ў краіне ў жніўні месяцы», – тлумачыць ксёндз Вячаслаў Барок.

Адміністратыўны працэс супраць сябе ксёндз Вячаслаў Барок лічыць палітычна матываваным. Паўмесяца таму святара выклікалі ў Следчы камітэт, патрабуючы тлумачэнняў у справе ягонага Youtube-каналу, дзе між іншага ён разважае і пра палітыку.

Ксяндзу-відэаблогеру прысудзілі 10 содняў арышту за крытыку ўладаў

У офісе Ціханоўскай распавялі, калі абрынецца рэжым Лукашэнкі

Адключэнне Беларусі ад сістэмы SWIFT можа спрычыніцца да хуткага падзення рэжыму Лукашэнкі.

«Мы разлічваем уступіць у Новы год з новым лідарам краіны. Самы крайні выпадак – люты-сакавік, калі эканамічна не будзе ніякіх шанцаў у рэжыму», – заявіла прэс-сакратарка Святланы Ціханоўскай Ганна Красуліна.

Ганна Красуліна распавяла, калі падзе рэжым Лукашэнкі

Таксама сёння Святлана Ціханоўская выпусціла відэазварот, у якім заявіла пра гатовасць узначаліць краіну ў пераходны перыяд.

«Мяне многія пытаюцца, ці гатовая я быць лідарам народа ў гэты момант. Так, я афіцыйна заяўляю, што гатовая ўзначаліць краіну ў пераходны перыяд. Я бяру на сябе гэтую адказнасць, таму што ведаю, што я не адна».

Больш за 100 амапаўцаў звольнілася са жніўня гэтага году

Пра гэта распавёў прадстаўнік BY_POL Ігар Лобан.

«Толькі ў жніўні з складу АМАПу Менгарвыканкаму звольніліся 16 амапаўцаў, у верасні – больш за 25, у кастрычніку ўжо больш за 30 амапаўцаў звольніліся і ў лістападзе таксама больш за 30. Людзі звальняюцца, а на іх месца прымаюць новых, склад абнаўляецца, але навідавоку ідзе браджэнне».

Ініцыятыва «By_Pol» апублікавала ўжо трэцяе відэа з нагруднай камеры сілавіка. Гэтым разам можна пабачыць рэакцыю амапаўцаў на з’яўленне іхнага галоўнакамандуючага.

На відэа амапавец смяецца: «Калаш у яго пры сабе ці што? Калаш што лі?»

«Кольку вооружил, б**дь! До зубов!» Новае відэа з камер сілавікоў

Праваабаронца Алесь Бяляцкі і цэнтр «Вясна» сталі першымі беларускімі лаўрэатамі ўзнагароды «Right Livelihood Award»

Прэстыжная міжнародная прэмія вядомай як «Альтэрнатыўная Нобэлеўская прэмія».

Алесь Бяляцкі і «Вясна» атрымалі ўзнагароду за іх ролю ў барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі.

Алесь Бяляцкі і «Вясна» атрымалі прэстыжную міжнародную прэмію «За годны лад жыцця – 2020»

Палітвязня і былога сілавіка Андрэя Новікава дэпартавалі з Беларусі

26 кастрычніка Андрэя Новікава вывезлі на трасу М1 на мяжу з Расейскай Федэрацыяй у адзежы, у якой ён быў арыштаваны яшчэ 6 чэрвеня і аддалі пашпарт з забаронаю прыязджаць у Беларусь 10 гадоў. Пра гэта ён даслаў паведамленне ў глыбоцкі тэлеграм-канал.

«Сям’я знаходзіцца ў закладніках». Палітвязня і былога сілавіка Андрэя Новікава дэпартавалі з Беларусі

На БелАЭС зноў адключылі энергаблок

Афіцыйна сцвярджаецца, што адключэнне запланаванае і цяпер да 11 снежня будуць праводзіць тэсціраванне сістэмаў і абсталявання.

Беларуска распавяла пра жорсткае згвалтаванне сілавікамі

Шведскае выданне ETC апублікавала гісторыю беларускі, якая перажыла гвалт.

Эканамічны суд Менску канчаткова пазбавіў TUT.by статусу СМІ

Міністэрства інфармацыі лічыць, што «няпэўная інфармацыя» ў матэрыялах, за якія вынесеныя папярэджанні, наносіць шкоду дзяржаўным інтарэсам. Абарона парталу ў судзе адзначала, што пазбаўленне статусу СМІ абмяжоўвае права грамадзянаў на доступ да дакладнай інфармацыі. Суддзя пастанавіў пазбавіць TUT.by статусу СМІ.

belsat.eu

Hавiны