Нашае паліва – самае “паліўнае” на свеце!


{movie}Чаму не заводзіцца “дызель”?|left|8204{/movie}Адмысловец са станцыі тэхнічнага абслугоўвання паказаў журналістам “Белсату”, чаму ў беларусаў не заводзяцца аўты з дызельнымі рухавікамі.

Праз нізкую якасць дызельнага паліва, што прадаецца на беларускіх бензастанцыях, паліўны фільтр пакрываецца слоем парафіну. З часам парафіну становіцца столькі, што фільтр папросту не прапускае паліва. Аўта завесці немагчыма.

“Калі парафін адклаўся на фільтроўным элеменце, то ва ўмовах эксплуатацыі аўтамабіля ён сам не растане. Для таго, каб ён растаяў, мы можам падагрэць фенам. І толькі тады ён пачынае цячы. Мы спрабавалі не раз і не два. Калі тэмпература 30–40 градусаў, ён не тае. Толькі калі мы яго праграваем да тэмпературы выпарвання саляркі. Гэта значыць, што калі фільтр забіўся, нічога з ім ужо не зробіш: толькі мяняць альбо займацца вось такою “забаваю”, – гаворыць Уладзімір Борыс, дыягност станцыі тэхабслугоўвання “Атлант-М”.

Чаму паліва ў Беларусі няякаснае і ці магчыма з гэтым змагацца? Глядзіце больш у матэрыяле Аляксея Мінчонка ў “Аб’ектыве” а 21:00 ды на нашым сайце пасля эфіру навінаў.

Міхась Ліхтаровіч, belsat.eu

Стужка навінаў