Аргентына: Войска будзе стрымліваць натоўпы марадзёраў


{movie}Марадзёры ў Аргентыне|left|8190{/movie}Паводле аргентынскай паліцыі, большасць удзельнікаў масавага рабавання супермаркетаў у правінцыі Рыё-Нэґра (Río Negro) – падлеткі з ваколіцаў. Аднак на аматарскім відэа бачна, што крамы рабавалі цэлымі сем’ямі, нават разам з малымі дзецьмі. Вуліцы гарадоў і вёсак, дзе адбыліся напады, цяпер патрулюе паліцыя і войска.

Інцыдэнт адбыўся раніцаю 20 снежня ў Барылёчэ (Bariloche). Нападнікі закрывалі твары шалікамі і вялікімі сонечнымі акулярамі. Нарабаванае яны ладавалі проста ў вазкі супермаркету і ўцякалі. Паліцыя спрабавала стрымаць злачынцаў, ужываючы нават вадамёты і слезацечны газ. У адказ паляцелі бутэлькі ды камяні. Ад дзеянняў рабаўнікоў таксама пацярпелі прыпаркаваныя ля супермаркету аўтамабілі.

Напады на крамы адбыліся таксама ў іншых мясцінах правінцыі Рыё-Нэґра (Río Negro).

Самым «папулярным» таварам аказаліся тэлевізары, тэхніка для кухні, ровары, адзенне і ежа.

У аргентынскіх медыях гэтыя напады звязваюць з чаканнем апакаліпсісу, аднак большасць аналітыкаў схільная тлумачыць падзеі самымі празаічнымі прычынамі: эканоміка краіны перажывае далёка не найлепшыя часы, расце беспрацоўе; на думку некаторых экспертаў, у любы момант можа здарыцца дэфолт.

Зміцер Ягораў, belsat.eu

Стужка навінаў