Тадэвуш Кандрусевіч: Нашая задача – вывесці чалавека з духоўнай пустэльні


«Сучасны чалавек перабывае як быццам у духоўнай пустэльні, і агонь ягонае веры патух. Таму неабходна праводзіць новую евангелізацыю», – мяркуе менска-магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

«Нашая задача сёння – вывесці чалавека з духоўнай пустэльні, нанова распаліць гэты агонь», – падкрэсліў мітрапаліт падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай Божаму Нараджэнню.

Ён параўнаў веру з газаваю кухоннаю плітою: «Агонь не будзе гарэць, калі не падаваць газу, гэтак і з вераю: трэба падаваць духоўны газ кожнаму чалавеку».

Паводле БелаПАН

Стужка навінаў