Журналістку “Белсату” дапыталі ў КДБ


У КДБ дапыталі незалежную журналістку Ірыну Чарняўку.

13 студзеня з ператрусам прыйшлі на кватэру, дзе жыве сястра журналісткі Ірыны Чарняўкі. Менавіта ў гэты дзень Ірына, якая супрацоўнічае з тэлеканалам “Белсат”, прыехала ў Менск.

Супрацоўнікі КДБ заявілі, што гэты адрас праходзіць па крымінальнай справе, распачатай у сувязі с падзеямі 19 снежня. З кватэры забралі сістэмны блок кампутара ды некалькі дыскаў.

Саму Ірыну забралі на допыт у КДБ. Журналістка паспела перадаць праваабаронцам, што мажліва гэта ўсё звязана са справай Алеся Міхалевіча.

Журналістку выпусцілі пасля 20-ай.

Стужка навінаў