Англійскія зоркі выказалі падтрыманне беларускім палітвязням


Вядомыя і ўплывовыя англічане звярнуліся да прэм’ер-міністра Брытаніі Дэйвіда Кэмэрана (David Cameron) з просьбаю паспрыяць вызваленню палітычных зняволеных у Беларусі.

Відэазварот да кіраўніка брытанскага парламенту запісалі акторы Джаўэна Ламлі (Joanna Lumley), Рэйф Файнз (Ralph Fiennes), Элан Рыкмэн (Alan Rickman), Сэм Ўэст (Sam West), Аджоа Андо (Adjo Andoh) і Сайман Кэллоў (Simon Callow), літаратар Тым Райс (Tim Rice). Падтрымаць беларускіх палітвязняў замежныя зоркі вырашылі, натхніўшыся дзейнасцю Беларускага свабоднага тэатру. Галоўная іхная мэта – падкрэсліць цяжкае становішча беларускіх палітычных зняволеных, кінутых за краты Лукашэнкам.

«Сёння я звяртаюся да Дэйвіда Кэмэрана, прэм’ер-міністра маёй краіны, для таго каб выкарыстаць сілу маралі ў палітыцы, разбурыць сон сумлення і запатрабаваць ад апошняга дыктатара Еўропы Аляксандра Лукашэнкі пакласці канец катаванням свайго народу і вызваліць палітычных зняволеных да Новага года», – сказаў Райф Файнз.{movie}Англійскія зоркі падтрымалі палітвязняў|left|8145{/movie}

belsat.eu, паводле guardian.co.uk

Стужка навінаў