Наталля Радзіна: Рыхтаванне апазіцыі да выбараў-2015 – глупства


{movie}Наталля Радзіна: Рыхтаванне апазіцыі да выбараў-2015 – глупства|left|8136{/movie}«Гуляцца ў выбары з Лукашэнкам пасля таго, што было 19 снежня 2010 г., папросту недапушчальна. Зразумела, што сітуацыя ў Беларусі зменіцца не шляхам выбараў, калі ў іх будзе ўдзельнічаць Лукашэнка», – заявіла галоўная рэдактарка парталу «Хартыя’97» у інтэрв’ю «Белсату».

Паводле яе, у любы момант сітуацыя ў Беларусі зможа змяніцца нягледзячы на міфічную «стабільнасць». «Не трэба чакаць выбараў, каб людзі пачалі выходзіць на вуліцы. Як правіла, улада таксама рыхтуецца да выбараў. Тое, што цяпер прадстаўнікі апазіцыі пачынаюць рыхтавацца да выбараў-2015, я лічу абсалютным глупствам, – гаворыць Наталля Радзіна. – У часы дыктатуры сітуацыя непрадказальная, і чаша цярплівасці народу можа перапоўніцца ў любы момант».

Паводле Наталлі Радзінай, сёння апазіцыю падтрымлівае большасць народу. «Сёння ўвесь беларускі народ знаходзіцца ў апазіцыі Лукашэнку. Ці, можна сказаць, Лукашэнка – у апазіцыі да беларускага народу», – перакананая Наталля Радзіна.

Алесь Вікулаў
belsat.eu

Стужка навінаў