Ці дапамагае дзяржава найбяднейшым?


Паводле апошніх звестак цэнтру «Даследаванні. Прагнозы. Маніторынг» і Цэнтру еўрапейскай трансфармацыі, цягам апошніх двух кварталаў гэтага года імкліва павышаецца ўзровень беднасці.

Паводле праведзеных даследаванняў, узровень абсалютнай беднасці, іншымі словамі колькасць тых, каму не стае грошай нават на самыя асноўныя жыццёвыя патрэбы, вырасла ў Беларусі амаль да 7 %. Паняцце гэтае даволі адноснае. Каб лічыцца бедным у Беларусі, трэба атрымліваць менш за 1 тыс. долараў на год, тым часам як, напрыклад, у Славакіі мяжа беднасці складае 7 тыс. долараў.

«Белсат» запытаў жыхароў Менску, ці існуе ў нашай краіне праблема беднасці і ці дапамагае дзяржава з ёю справіцца. {movie}Ці дапамагае дзяржава бедным?|right|8133{/movie}

Падрабязнасці ў відэаапытанні.

belsat.eu

Стужка навінаў