Амерыканская парфумерка прэзентуе пах «Белая Русь»


Галоўная нота парфумаў – чысціня, якая ўразіла аўтарку водару падчас візіту на Наваградчыну.

Соф’я Ґройсман (Sophia Grojsman) – адна з найлепшых парфумераў у свеце: паводле ейных формулаў створаныя водары «Пары» (Paris) ды «Іўрэс» (Yvresse) ад «Іў Сэн Лёран» (Yves Saint Laurent), «Вечнасць для жанчын» (Eternity for Women) ад «Кэлвін Кляйн» (Calvin Klein), «Трэзор» (Tresor) ад «Лянком» (Lancôme), а таксама шматлікія ад «Эстэй Лодэр» (Estee Lauder).

Арамат «Белая Русь № 5» яна прыдумала ў памяць пра сваю радзіму. 67-гадовая Ґройсман паходзіць з мястэчка Любча Наваградскага раёну Гарадзенскае вобласці. Яна ўзгадвае, што ў дзяцінстве любіла кветкі, а таксама падказвала маме, якія прадукты на рынку свежыя (сям’я не мела лядоўні). Калі Соф’і было 15 гадоў, сям’я пераехала ў Польшчу. А пасля, на запросіны чалавека, якога бацька выратаваў падчас вайны, у ЗША.

Новыя парфумы 18 снежня ў прэс-цэнтры «КП» прэзентуе дырэктар Асацыяцыі вытворцаў парфумерыі ды касметыкі Уладзіслаў Ракуноў.

Аліна Кашкевіч

belsat.eu

Стужка навінаў