Берасцейскія камунальнікі: Няхай кожны вакол сябе сам снег пачысціць


“У нас месячная норма снегу выпала”, – сцвярджае чыноўнік, які кіруе прыбіраннем вуліцаў.

{movie}Мікалай Брашко: Няхай кожны вакол сябе сам снег пачысціць|left|8119{/movie}Словы дырэктара ВКУП “Камунальнік” Мікалая Брашка ўсё ж аказаліся перабольшаннем. За выходныя ў некаторых гарадах краіны выпала да 65 % месячнай нормы снегу. Надвор’е паўплывала на хуткасць міжгародняга транспарту, са спазненнямі выконваюцца авіярэйсы. З-за транспартных здарэнняў, выкліканых завеямі і галалёдам, месцамі перакрывалі трасы.

Сёння ж праз парыў цеплатрасы ў Горадні замерзлі батарэі ў шматпавярховіках некалькіх мікрараёнаў гораду. Падтапіла дзевяць прыватных дамоў. Гарачая вада біла метровым фантанам. Два ратавальнікі, якія эвакуявалі дзяцей, атрымалі апёкі ды трапілі ў шпіталь. Жыхароў часова размясцілі ў школе, пазней частка з іх пераедзе ў гатэль, астатнія – да сваякоў.

Аліна Кашкевіч

belsat.eu

Стужка навінаў