Прыватны бізнес спрабуе дастукацца да чыноўнікаў Мытнага саюзу


Паводле прадпрымальнікаў, з 1 студзеня праца рынкаў з вопраткаю і абуткам можа быць спыненая.

Паводле тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюзу, які пачынае дзеяць акурат у першы дзень новага года, прадавец мусіць мець сертыфікат на тавар, прывезены з-за мяжы, нават з Расеі. І не абы-які, а на «кожную асобную партыю тавару». Сертыфікацыя адной партыі тавару каштуе каля Br 1,5 млн.

Большасць прадпрымальнікаў не закупляюць тавару вялізарнымі партыямі, а часта толькі некалькі адзінак, таму атрыманне дзясятка такіх сертыфікатаў зробіць легальны продаж немагчымым. {movie}Прадпрымальнікі пра рэгламент Мытнага саюзу|right|8108{/movie}

Грамадскае аб’яднанне «Перспектыва» заклікае абмеркаваць рэгламент з прадпрымальнікамі, бо дзеянне новых правілаў «зробіць немагчымым ажыццяўленне бізнесу на 363 рынках і ў 376 гандлёвых цэнтрах, дзе ажыццяўляецца гандаль прадукцыяй лёгкай прамысловасці. Гэта спыніць дзейнасць большай часткі (112 тыс.) прыватных прадпрымальнікаў і павялічыць колькасць беспрацоўных у краіне больш як на 100 тыс. асобаў коштам вымушанага звальнення працоўных, занятых рэалізацыяй прадукцыі лёгкай прамысловасці», – гаворыцца ў звароце «Перспектывы» да намесніка прэм’ера Сяргея Румаса.

Прадпрымальнік з Віцебску Яўген Саладкоў збіраецца з пачатку новага года ісці ў адпачынак. Паводле сп. Саладкова, усе знаёмыя прадпрымальнікі возьмуць з яго прыклад, бо ніхто з іх не ўяўляе працы ў новых умовах.

У сваю чаргу старшыня рады «Перспектывы» дае яшчэ больш песімістычныя прагнозы. «Прадпрымальнік не будзе мець магчымасці нармальна і легальна завозіць тавары ў Беларусь, бо не зможа выканаць усіх гэтых патрабаванняў. І гэта можа прывесці да паралізацыі рынкаў. Вядома, што яны будуць працаваць, і гандлёвыя цэнтры будуць працаваць. Але гэта будзе толькі да першага канфіскату. Як толькі адну краму вывезуць, бо ніхто не будзе мець ніякіх дакументаў, пачнуцца хваляванні прадпрымальнікаў», – мяркуе Шумчанка.

Усевалад Шлыкаў

belsat.eu

Стужка навінаў