У Нямеччыне прыдумалі аленяровар для Санта-Клаўса


Яго аўтар вядомы тым, што адзначае новаю незвычайнаю мадэллю ровара кожную значную, на ягоны погляд, падзею.

Апошні твор дызайнера Дыдзі Сэнфта даўжынёю 4,38 м і вышынёю 3,83 м упрыгожваюць дзве тысячы агеньчыкаў, якія працуюць на акумулятары. Аленяровар нават атрымаў імя – Рудзі.

Дызайнер ужо праславіўся сваімі роварамі, у тым ліку створанымі да футбольнага чэмпіянату Еўропы і вяселля прынца Ўільяма і Кейт Мідлтан. У ягоным прыватным музеі назбіралася ўжо больш за 120 мадэляў, а самы вялікі, самы даўгі ды самы высокі трапілі ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

Аліна Кашкевіч

belsat.eu

Стужка навінаў