Ініцыятар пікету ў Магілёве не жадае аплочваць паслуг міліцыянтаў


Аляксей Майсееў, арганізатар пікету ў Магілёве, не жадае аплочваць паслуг міліцыі. Паводле яго словаў, на санкцыянаванай акцыі фактычна адсутнічала ахова, цягам паўгадзіны на пікеце двое амапаўцаў зʼявіліся ўсяго толькі на хвіліну. Але за гэта міліцыя хоча амаль 80 рублёў, піша сайт mspring.online.

25 жніўня на стадыёне па вуліцы Чэлюскінцаў Аляксей Майсееў разам з сябрамі зладзілі санкцыянаваны пікет супраць змянення законаў аб эфектыўным функцыянаванні ваеннай арганізацыі дзяржавы.

Перад гэтым Майсееў заключыў неабходныя дамовы на прыбіранне тэрыторыі, дзяжурства хуткай дапамогі і ахову мерапрыемства. Сачыць за грамадскім парадкам павінен быў нарад міліцыі, аднак людзі ў форме на пікеце зʼявіліся толькі адзін раз. Прыкладна праз 5 хвілінаў пасля пачатку мерапрыемства прайшлі двое супрацоўнікаў АМАПу, пасля чаго яны пакінулі перыметр стадыёну.

За такую ​​паслугу Майсееў павінен быў заплаціць 76 рублёў 5о капеек, але хлопец з гэтым не пагаджаецца.

«Згодна з дамовай выканаўца, якім зʼяўляецца УУС Магілёўскага аблвыканкаму, павінен быў даслаць сваіх супрацоўнікаў з адпаведнай экіпіроўкай і забяспечыць ахову грамадскага парадку ў месцы правядзення мерапрыемства і на прылеглай да яго тэрыторыі ў дзень і час, названыя ў дамове. Але за 30 хвілінаў пікетавання на працягу 29 хвілінаў у полі зроку не было ніводнага супрацоўніка міліцыі ў форме», – паведаміў арганізатар пікета.

Майсееў распавёў, што ні на пачатку, ні падчас пікетавання ніхто з супрацоўнікаў міліцыі не падышоў, не прадставіўся і не паведаміў, што будзе забяспечваць ахову парадку. Малады чалавек нават не ведаў, дзе знаходзіліся сілавікі, каб у выпадку чаго да іх можна было звярнуцца, калі б паўстала непрыемная або небяспечная сітуацыя.

Хлопец накіраваў ва УУС Магілёўскага аблвыканкаму прэтэнзію з-за невыканання міліцыяй дамовы ў поўным абʼёме.

«Пікет быў заяўлены на 30 хвілін. Двое супрацоўнікаў АМАПу знаходзіліся на месцы правядзення мерапрыемства ўсяго адну хвіліну. Такім чынам, аплаце падлягае паслуга па ахове грамадскага парадку працягласцю ў адну хвіліну – 2 рублі 55 капеек», – кажа Аляксей Майсееў.

У сваёй прэтэнзіі Аляксей Майсееў запатрабаваў знізіць суму за аплату паслуг міліцыі менавіта да гэтай лічбы.

Hавiны
Каталікі не хочуць плаціць за дазвол на пілігрымку. Хто яшчэ адмаўляецца ад масавых акцыяў?
2019.04.27 15:44

Нятанныя паслугі міліцыянтаў

Згодна з пастановай Саўміну «Аб парадку аплаты паслуг пры правядзенні масавых мерапрыемстваў», арганізатары акцыяў абавязаныя аплочваць паслугі міліцыянтаў, якія забяспечваюць грамадскі парадак. Згодна з пастановай, аплата паслугаў органаў міліцыі складае: 3 базавыя велічыні – за падзею з удзелам да 10 чалавек; 25 базавых велічынь – ад 11 да 100 чалавек; 150 базавых велічынь – ад 101 да 1000 чалавек; 250 базавых велічынь – больш за 1000 чалавек. Дзеянне пастановы не распаўсюджваецца на імпрэзы, правядзенне якіх фінансуецца за кошт сродкаў рэспубліканскага ці мясцовых бюджэтаў.

У выніку грамадзянская супольнасць адмаўляецца ад традыцыйных пікетаў і шэсцяў. Гэтак арганізатары сёлетняга «Чарнобыльскага шляху» наагул адмовіліся ад правядзення санкцыянаванай акцыі.

Hавiны
Рымашэўскі: «Людзі ў цывільным нападалі і выкрадалі людзей» на Дзень Волі і за гэта трэба заплаціць Br 6000
2019.04.02 12:03

СК belsat.eu

Стужка навінаў