Эксперыментальная музыка прагучала сярод бюстаў савецкіх кіраўнікоў


У менскім музеі-майстроўні Заіра Азгура прайшоў фестываль пад назваю “Трыко”. {movie}Агляд падзеяў культуры (14.12.2012)|left|8078{/movie}

Яна расшыфроўваецца як “3 калектывы”. У апошнім “Трыко” ўдзяла ўдзел каманда “Yegor Zabelov Trio” – гэта новы праект удзельніка гурта “Gurzuf”. Таксама выступілі прадстаўнікі акадэмічнага авангарду з “Five-Storey Ensemble” і гурт з Салігорску “Mouches a l’orange”, які спалучае жывую музыку з электроннымі рытмамі.

Немагчыма не адзначыць атмасферу, якую на фестывалі “Трыко” ствараюць бюсты савецкіх кіраўнікоў. Гэта не выпадкова – падчас імпрэзаў тут часта гучаць тэксты рэпрэсаваных імі людзей, напрыклад Данііла Хармса або Аляксандра Увядзенскага. А канцэпцыя фестывалю – гэта спалучэнне розных відаў мастацтваў, у выніку якога атрымліваецца адзіны аўдыёвізуальны вобраз.

Іншыя тэмы: Тuzin.fm назваў гурт “Akute” героямі года. У Лондане прайшоў вечар, прысвечаны творчасці Пэдра Альмадовара.

belsat.eu

Стужка навінаў