Экскурсія па Менску на двухпавярховым аўтобусе каштуе Br 90 тыс


Першы рэйс зрабілі для журналістаў.

Сёння ў Менску адбылася прэзентацыя двухпавярховага экскурсійнага аўтобуса. Першы рэйс стартаваў з вуліцы Бабруйскай. Ужо з заўтрашняга дня, 15 снежня, экскурсіі па сталіцы на новым аўтобусе будуць праходзіць рэгулярна.

{movie}Экскурсія на двухпавярховым аўтобусе ў Менску|left|8075{/movie}Падчас 1,5-гадзіннага падарожжа можна праслухаць тэкст экскурсіі на нямецкай, французскай, іспанскай або італьянскай мове. Асноўны маршрут праходзіць ад чыгуначнага вакзалу па праспекце Незалежнасці да Нацыянальнай бібліятэкі, далей – па вуліцах Каліноўскага, Кедышкі ды Філімонава, праспекце Незалежнасці, вуліцах Веры Харужай і Багдановіча, праспекце Пераможцаў да «Менск-Арэны». Тут аўтобус разварочваецца, даязджае да ГУМу і па праспекце Незалежнасці – зноў на вакзал.

За дзень будзе некалькі рэйсаў па розных маршрутах – у залежнасці ад попыту з боку турыстаў. Для дарослых экскурсія будзе каштаваць Br 90 тыс., для школьнікаў – Br 50 тыс.

Аўтобус «MAN» трапіў у Менск праз Гомель і Мазыр – у сталіцы Палесся яго нейкі час выкарыстоўвалі ў якасці перасоўнай сталовай для кіроўцаў іншых аўтобусаў.

belsat.eu, паводле belapan.com

Стужка навінаў