Кітайскі фермер ужо падрыхтаваўся да канца свету


У выпадку, калі 21 снежня наступіць вялікі патоп, Лю Ці-Юань яго дакладна перажыве.

45-гадовы фермер з паўночнага Кітаю пабудаваў сем ратавальных капсулаў і спадзяецца наладзіць іх масавую вытворчасць, калі наступная пятніца будзе звычайным днём. У гэтым выпадку, ягоныя асабістыя «каўчэгі» спатрэбяцца пры іншых стыхійных бедствах.

На стварэнне капсулаў Лю Ці-Юяня натхніла дачка, якая сапраўды баіцца чутак пра канец свету. На будаўніцтва сямі «каўчэгаў», больш падобных да гарматных ядраў, фермер патраціў больш за 2 млн юаняў (каля 3 тыс. долараў). {movie}Кітайскі “ноеў каўчэг”|right|8069{/movie}

«Канец свету ў 2012 годзе не абавязкова надыдзе, але у будучыні, напэўна, здарацца іншыя катастрофы. Напрыклад, цунамі, павадкі або землятрусы. Таму я падумаў, што мае сэнс зрабіць штосьці падобнае, і з верасня я займаюся каўчэгамі, як толькі маю вольны час. Іх можна выкарыстоўваць у адкрытым моры ў выпадку караблекрушэнняў. Пасажыры могуць уратавацца ў іх. Калі іх выкарыстоўваць з розумам, то ахвяры ад павадкаў змінімалізуюцца», – упэўнены Лю Ці-Юань.

Кожная капсула дыяметрам 4 м важыць больш за 4 т і, паводле вынаходніка, можа змясціць нават 30 чалавек. У «каўчэгах» прадугледжаныя рамяні бяспекі і генератар, што сілкуе рухавік і вырабляе кісларод. Фермер прызнае, што капсулы далёкія ад ідэалу, і спадзяецца на дапамогу экспертаў, калі хтосьці перажыве 21 снежня.

«Шмат якія людзі абсалютна не падрыхтаваныя, як кажуць, разумныя толькі па шкодзе. Я думаю, што гэта памылка. Кітайская прымаўка кажа: лепш быць падрыхтаваным да нічога, чым не быць гатовым да чагосьці», – кажа ён.

Тым часам мясцовыя медыі паведамляюць пра велізарны попыт на свечкі, бо пасля 21 снежня некаторыя чакаюць тры дні і тры ночы поўнай цемры.

Усевалад Шлыкаў

belsat.eu

Стужка навінаў