Чыноўнік выкарыстоўваў падначаленых як уласных рабоў


{movie}”Аб’ектыў”: Высокапастаўленая карупцыя|left|8065{/movie}Да нядаўняга часу Віктар Бароўскі быў адным з самых уплывовых начальнікаў у Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў. Цяпер арыштаваны.

Бароўскі ачольваў Дэпартамент нагляду за бяспечным выкананнем працаў у прамысловасці. Гэта быў першы чалавек у сістэме Дзяржпрамнагляду: ён вырашаў лёс шмат якіх інвестыцыйных праектаў, ад яго залежала будаўніцтва прамысловых аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі. Фактычна ніводная будоўля не адбывалася без нагляду органу, на чале якога стаяў Бароўскі.

У дачыненні ўжо былога службоўцы МНС Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле абвінавачання ў злоўжыванні ўладаю і перавышэнні службовых паўнамоцтваў.

Паводле звестак сталічнай міліцыі, кіраўнік Дзяржпрамнагляду літаральна з моманту свайго прызначэння на кіроўную пасаду ў 2007 годзе пачаў злоўжываць сваім становішчам у карыслівых мэтах. Гэта праяўлялася ў тым, што «апаратчык» актыўна выкарыстоўваў сваіх падначаленых і службовы аўтатранспарт для пабудовы ўласнага загараднага дому ў Смалявіцкім раёне Менскай вобласці.

Падпарадкаваныя яму асобы, вядома, працавалі бясплатна, адчуваючы залежнасць ад начальніка, які, як падкрэсліваюць, праяўляў дэспатычныя рысы. Выкарыстоўваючы створаную найвышэйшым кіраўніцтвам Беларусі жорсткую вертыкаль улады, чыноўнік фактычна змушаў падуладных яму людзей адпрацоўваць «паншчыну».

Толькі праз выкарыстанне службовай тэхнікі Дзяржпрамнагляду Бароўскі прычыніў установе шкоду памерам не менш як Br 9 млн. Дадатковай інфармацыі пра іншыя непрыстойныя ўчынкі службоўцы пакуль не агалошваюць у інтарэсах следства.

Падрыхтаваў Максім Ярашэвіч, паводле realty.ej.by

Стужка навінаў