У годзе змяі ўдаў прадказаў Беларусі «Оскара» і многа бульбы


У Менску журналісты варажылі з удзелам двухметровага прыгажуна-ўдава на мянушку Фараон.{movie}Варажба журналістаў з удавам|left|8055{/movie}

Журналісты паклалі перад паўзуном паперкі з папярэдне падрыхтаванымі жартаўлівымі прагнозамі. З першай спробы змяя прадказала беларускім фільмам прысуджэнне кінапрэміі «Оскар», а таксама суперураджай бульбы, які можна будзе абменьваць на нафту і газ.

Далей удаў прадказаў Беларусі незвычайны ўздым у эканоміцы, «што паглядзець на беларускі эканамічны цуд прыедуць навукоўцы з усяго свету». Аматараў беларускага футболу Фараон пацешыў надзеяй на грандыёзныя поспехі, прадказаўшы клубу БАТЭ папаўненне. У барысаўскай камандзе, паводле змяінай варажбы, будуць гуляць Крыштыяну Руналду (Cristiano Ronaldo) і Льёнэль Андрэс Мэсі (Lionel Andrés Messi).

Падрыхтаваў Максім Ярашэвіч, паводле БелаПАН

Стужка навінаў