Ці пачалі больш давяраць айчыннай валюце?


Выглядае на тое, што абяцанне старшыні праўлення Нацбанку Надзеі Ермаковай да канца года ўсё ж такі спраўдзіцца.

У кастрычніку яна запэўніла , што курс беларускага рубля не спадзе ніжэй за 9 тыс. за долар. Беларускую валюту ўратаваў экспарт растваральнікаў з расейскай нафты, які ў параўнанні з першым паўгоддзем 2011 г. вырас у 2012-м у 4,9 разу, а паліўна-змазачных матэрыялаў – у 47 разоў.

Ці вярнуў кароткі час валютнай стабільнасці веру беларусаў у айчынную валюту? «Белсат» запытаў пра гэта гарадзенцаў. {movie}Ці пачалі больш давяраць айчыннай валюце?|right|8047{/movie}

Падрабязнасці ў відэаматэрыяле.

belsat.eu

Стужка навінаў