МАК: У катастрофе ля Смаленску вінаваты польскі экіпаж


Міждзяржаўная авіяцыйная камісія (МАК) агучыла даклад аб прычынах катастрофы прэзідэнцкага самалёта ля Смаленску.

Паводле старшыні МАК Таццяны Анодзінай, экіпаж Ту-154 неаднаразова атрымліваў ад расейскіх дыспетчараў інфармацыю аб немажлівасці прызямлення, аднак гэтыя папярэджанні былі праігнараваныя.

Паводле справаздачы камісіі, падчас палёту ў кабіне пілотаў знаходзіўся галоўнакамандуючы вайскова-паветраных сілаў Польшчы, які мог паўплываць на рашэнне пілотаў спрабаваць прызямліцца, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы.

belsat.eu

Стужка навінаў