«Лепш набраць у КДБ панкаў»


Лукашэнка заявіў, што неўзабаве для таго, каб уладкавацца ў КДБ і МУС, спатрэбіцца рэкамендацыя праўладнага БРСМ. Як да гэтага ставяцца шараговыя беларусы? Журналісты «Белсату» зладзілі апытанне ў Берасці.

«У міліцыі і КДБ маюць служыць людзі, вартыя гэтага, без усялякіх рэкамендацыяў, «блатнякоў». Той чалавек, які варты, той і мае служыць», – падкрэсліў адзін з удзельнікаў апытання. Ён дадаў, што цяпер у КДБ і міліцыі працуюць акурат такія людзі.

А вось іншы берасцеец мяркуе, што ў КДБ і міліцыю трэба набіраць… панкаў! «Бо ў іх ёсць сумленне», – так рэспандэнт патлумачыў сваю пазіцыю.

«Паводле рэкамендацыі? Я мяркую, што трэба глядзець на якасці чалавека, на ягонае мінулае», – лічыць жыхарка Берасця.

Міхась Ліхтаровіч

belsat.eu

Стужка навінаў