КДБ хоча, каб родныя арыштаваных маўчалі


Алесь Міхалевіч паведаміў жонцы, што калі яна адмовіцца ад паездак і выступаў, то ёй дадуць магчымасць пачуць мужа яшчэ раз цягам тыдня. Пры гэтым ён прасіў жонку не паведамляць аб гэтых званках “нават сваякам”. “Аднак я заявіла, што маўчаць не буду”, – сказала Мілана.

Як паведаміла БелаПАНу Мілана Міхалевіч, на мабільны тэлефон ёй паступіла некалькі званкоў са стацыянарнага нумару КДБ. Мілана размаўляла з мужам два разы. “Алесь прасіў мяне адмовіцца ад паездак у Брусель і Варшаву і не выступаць там. Голас быў яго, але зусім не ягоная манера размаўляць. Прынамсі, ён гаварыў не так, як гаворыць звычайна, калі мяне аб чымсьці просіць. Таму я думаю, што яму загадалі патэлефанаваць і паведамілі, што гаварыць”, – сказала Мілана.

“Алесь не адказаў на шматлікія мае пытанні. Сказаў толькі, што на здароўе не скардзіцца. На маё пытанне аб тым, што яму будзе, калі я не выканаю ягонай просьбы, ён адказаў, што горш, чым ёсць, яму ўжо нічога не зробяць”, – паведаміла жонка палітыка.

belsat.eu

Стужка навінаў