Барыс Святлоў лічыўся найбольш імаверным кандыдатам на пасаду. Другім кандыдатам называлі старшыню Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзьку.
Сёння Аляксандр Лукашэнка прызначыў на месца, пакінутае Паўлам Латушкам, Барыса Святлова. Новы міністр культуры – доктар філасофскіх навук, з красавіка 2008 г. працаваў рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту культуры і мастацтваў.
Паводле “Нашай Нівы”, на публічных імпрэзах Барыс Святлоў імкнецца ўжываць беларускую мову. Універсітэт культуры таксама ёсць самаю беларускамоўнаю ВНУ краіны. Гэтае меркаванне рэдакцыі пацвердзіў і старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў: “Са мною ён заўсёды гаворыць па-беларуску”. Барыс Святлоў таксама браў удзел ва ўзнагароджванні ў БДУ “папулярызатараў беларускай мовы”.
Павел Латушка ўзначальваў Мінкультуры з чэрвеня 2009 г. Сёлета 16 лістапада Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прызначэнні Латушкі надзвычайным і паўнамоцным паслом Беларусі ў Францыі ды сталым прадстаўніком Беларусі пры ЮНЕСКА паводле сумяшчальніцтва.
belsat.eu паводле belapan.com