Паўночная Карэя перадумала запускаць ракету?


Паводле інфармацыі паўднёвакарэйскіх медыяў, іх паўночная суседка прыпыніла рыхтаванне да запуску спадарожніка.

У мінулую суботу Пхеньян заявіў пра намер запусціць ракету ў перыяд з 10 да 22 снежня. Гэтае паведамленне выклікала вострую крытыку ў шмат якіх краінах. Раней, у красавіку Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка ўжо правяла няўдалую спробу вывесці спадарожнік на арбіту. Гэта было парушэннем рэзалюцыяў Рады Бяспекі ААН, што забараняе Пхеньяну любыя запускі ракетаў вялікай дальнасці.

Рыхтаванне да запуску магло быць адмененае з тэхнічным прычынаў, аднак не менш імавернаю падаецца версія пра напружанне ўнутры краіны. У пятніцу стала вядома, што да рэзідэнцыі Кім Чэн Уна і ўрадавых будынкаў сцягнулі каля 100 адзінак цяжкай ваеннай тэхнікі, а лідара паўсюль суправаджае ўзброеная ахова.

Паўднёвакарэйская газета «Chosun Ilbo» пісала тады пра магчымасць канфлікту паміж кіраўніком краіны і вышэйшым вайсковым кіраўніцтвам.

belsat.eu

Стужка навінаў