Беларусы пра адбор на “Еўрабачанне”: Усё вырашаюць грошы


Значная частка беларусаў не верыць у справядлівасць адбору музыкаў, што рэпрэзентуюць Беларусь на “Еўрабачанні”.

На конкурсе “Еўрабачанне-2013”, які пройдзе ў траўні наступнага года ў Мальмё (Швецыя), нашую краіну рэпрэзентуе 27-гадовая заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алёна Ланская. Удзельнікі вулічнага апытання ў Менску, якое правялі журналісты “Белсату”, з сумневам ставяцца да аб’ектыўнасці адбору на конкурс. Шмат хто мяркуе, што галоўнае для суддзяў – не талент выканаўцаў, а грошы ды сувязі.

Ведаеце, у нас ўсё гэтак вырашаецца, не толькі на адборы на “Еўрабачанне”, але і ў адукацыі, пры працаўладкаванні. Сувязі – галоўнае, – гаворыць адзін з удзельнікаў апытання. – Паездка Ланской будзе вялікаю ганьбаю для Беларусі. Алёна, прабачце, калі вы мяне бачыце, але у мяне такое меркаванне”.

“Усё вырашаюць грошы ды сувязі, бо я не пабачыў нейкіх талентаў на адборы ці чагосьці экстраардынарнага”, – заўважае іншы рэспандэнт.

Беларусы маюць падставы не давяраць журы, што прымае рашэнне падчас нацыянальнага адбору. Гэтак летась ад Беларусі на фінал конкурсу ў Баку 15 траўня пасля ўмяшання Лукашэнкі замест Алёны Ланской адправіўся гурт “Lightsound”. Кіраўнік краіны заявіў тады, што вынікі адбору былі сфальсіфікаваныя.

Станіслаў Вікулаў,
belsat.eu

Стужка навінаў