Акрыяць і зняць напружанне – цяпер і ў труне


Адпачыць ад стомы пасля працоўнага дня найлепш у дамавіне, сцвярджаюць украінскія цесляры.{movie}Акрыяць і зняць напружанне – цяпер і ў труне|left|7955{/movie}

У Трускаўцы бізнесовец, які вырабляе труны, запэўнівае, што ягоны тавар спатрэбіцца не толькі мёртвым, але і жывым. Драўляная труна, кажа прадпрымальнік, можа быць цудоўным сродкам тэрапіі. Гаспадар вытворчасці падкрэслівае, што сон у драўлянай труне самы здаровы, а нават некалькі хвілінаў спакойнага ляжання ў дамавіне здольныя цалкам разняволіць і супакоіць чалавека.

Да таго ж мець дома труну – вельмі практычна. Яна заўсёды можа прыдацца, звяртае ўвагу вытворца, напрыклад, у якасці дадатковай мэблі.

Сцяпан Пір’янік, які займаецца вырабам трунаў больш за дзесяць гадоў, расказаў: рабіць труны-канапы, труны-камоды і падобнае яго змусіў прагрэс. Раней, паводле майстра, нашыя продкі загадзя набывалі труны і захоўвалі на гарышчах. Тыя ж, хто цяпер жыве ў гарадскіх кватэрах, вымушаныя развязваць гэтую праблему інакш. Пры жыцці яны выкарыстоўваюць труну ў якасці мэблі, а пасля смерці гаспадара выраб ужываюць паводле асноўнага прызначэння.

Пакуль 15-хвілінны сеанс тэрапіі ў труне – бясплатны, але па нейкім часе аўтар ідэі хоча ўвесці аплату – $ 25. Псіхолагі ж перасцерагаюць: пры нашым менталітэце рэчы, звязаныя са смерцю і пахаваннем, успрымаюцца як востра адмоўныя ды могуць негатыўна паўплываць на псіхіку і выклікаць дэпрэсію.

Максім Ярашэвіч

belsat.eu

Стужка навінаў